Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

“Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” Ганна Янкута "Кнігі…без межаў!”

“Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” Ганна Янкута "Кнігі…без межаў!”

Дарагія сябры, наш наступны выпуск праекта "Кнігі…без межаў!" – не зусім звычайны. Дакладней, зусім незвычайны. Ён – толькі для гурманаў!

Зацікавіліся? Тады, калі вы любіце:

- беларускую мову,
- Мінск,
- прыгоды
- і коцікаў  – у далучайцеся да чытання урыўка з кнігі “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” Ганны Янкуты!

Ганна Янкута  – сяброўка ката Шпрота і нашай бібліятэкі, аўтарка дзвюх кніг для дзяцей, перакладчыца з ангельскай, польскай і інш. моў кніг для дзяцей і дарослых.

Кот Шпрот разам са сваімі сябрамі даследуе містычна-дэтэктыўную гісторыю знікнення мышэй у парку Чалюскінцаў.
Малады цікавы аўтар, займальны сюжэт, цудоўная сучасная мова – вы на парозе новага адкрыцця!
Чытае настаўніца, улюбёная у беларускую мову і дзяцей, Таццяна Радомская.