Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 (162) 20-90-50
  • brest.knigodom@gmail.com

Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце!

Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце! Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак у Брэсце!

16 Мая 2019 11:05

Количество просмотров: 249

Дажджлівы вечар серады не перашкодзіў аматарам дзіцячага вершаванага радка сабрацца ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Бо нагода сапраўды выдатная: лаўрэатка прэміі Цёткі паэтка і перакладчыца Вера Бурлак прэзентуе кнігу вершаў «Фантазюркі»! (Прэмія Цёткі была заснавана ў 2015 г. беларускім ПЭН-цэнтрам і ўручаецца за найлепшую беларускамоўную кнігу для дзяцей і падлеткаў. Намінацыі прэміі: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў незалежна ад роду літаратуры [уручаецца аўтару] і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі [уручаецца мастаку-ілюстратару]).

Вера — аўтар вершаў не только для дзяцей, для дарослых піша пад псеўданімам Джэці. Яе вершы перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, нямецкую, англійскую, чэшскую мовы і нават эсперанта. А сама Вера дапамагла ўпершыню загаварыць на беларускай мове дзяўчынцы Алісе з аднаго з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Велікабрытаніі. Пераклад казкі Л. Кэрала «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» атрымаў прэмію часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» як найлепшы празаічны пераклад 2009г.

Вельмі жывая, харызматычная, вясёлая і пры ўсім вельмі сціплая Вера па-майстэрску прачытала карацелькі з «Фантазюрак». Пра што спяваюць розныя машыны? Хто жыве ў пупе? Чаму галубы так хутка бегаюць? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Прысутныя на імпрэзе дарослыя, нават самыя сур’ёзныя, ператварыліся ў дяцей і фантазіравалі разам з паэткай. Ну а маленькія госці — што і гаварыць — спявалі, рыфмавалі, адгадвалі загадкі і бясконца апладыравалі. І, што вельмі прыемна, размаўлялі па-беларуску!

Разам з Верай на прэзентацыю прыехала сябра рады прэміі Цёткі, беларуская пісьменніца і перакладчыца Алена Казлова. Яна расказала дзецям аб самой Цётцы, аб прэміі і сваіх перакладах. Падчас зачытвання ўрыўка з кнігі фінскага аўтара Цімы Парвелы «Эла і сябры» ў перакладзе Алены цішыня штохвілінна перарывалася грымотамі смеху. Дарослыя ўбачылі ў героях твора — сябе, дзеці — сябе!

Неверагодная энергетыка, творчая атмасфера, выбух фантазіі — ўсё гэта — сустрэча з Верай Бурлак!

Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна,
заг. аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва
Кантактныя тэлефоны: +375 162 20 90 49, +375 162 20 90 50