Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

Фальклорная гутарка «Сказаў як звязаў»

Фальклорная гутарка «Сказаў як звязаў» Фальклорная гутарка «Сказаў як звязаў» Фальклорная гутарка «Сказаў як звязаў» Фальклорная гутарка «Сказаў як звязаў»

26 Апреля 2021 10:04

Количество просмотров: 768

«Сказаў як звязаў» — пад такой назвай у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 21 красавіка 2021 г. адбылася гутарка на тэму беларускіх народных прыказак і прымавак з вучнямі 3-га «Г» класа СШ № 3.

Мудрае, трапнае беларускае слова — гэта душа нашага народа. Дзеці пераканаліся ў гэтым, успамінаючы прыказкі на розныя тэмы. Дарэчы, з твораў вуснай народнай творчасці прыпомніліся яшчэ загадкі, лічылкі і хуткапрамаўлянкі. Гэтыя кароткія моўныя выразы не ўжываюцца намі кожны дзень, аднак карыстанне імі ўзбагачае мову, робіць яе вобразнай і паэтычнай.

Наогул, каштоўнасць кароткага фальклорнага жанру ў тым, што гэтыя творы лёгка чытаюцца, хутка запамінаюцца і прыходзяць на памяць тады, калі трэба коратка сказаць пра нешта важнае. Да такога меркавання прыйшлі вучні, знаёмячыся з выставай кніг беларускіх прыказак, прымавак, загадак і языкаломак, якая была прадстаўлена ў бібліятэцы. Вучням спадабалася гутарка, таму не адзін з іх не пайшоў дадому без цікавай кнігі.

Любіце і даражыце сваёй роднай спадчынай!