Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

Гучныя чытанні

Гучныя чытанні Гучныя чытанні Гучныя чытанні Гучныя чытанні

15 Марта 2021 10:03

Количество просмотров: 819

11 сакавіка 2021 г. у яслях-садзе № 3 г. Брэста адбылася літаратурная сустрэча, якую зладзілі супрацоўнікі аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да Сусветнага дня чытання ўслых (адзначаецца штогод у першую сераду сакавіка). Дзеці старэйшай групы сабраліся на чытанні ўслых цудоўных кніг шведскіх пісьменнікаў Свэна Нурдквіста і Юі Вісландэр у перакладзе на беларускую мову. Бібліятэкар прадставіла серыі кніг гэтых аўтарау, якімі захапляюцца дзеці як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту. Гэта «Мама Му і Крумкач», «Пэтсан і Фіндус». «Мама Му паранілася» — гэтая кніга Вісландэр і Нурдквіста была прачытана ўслых і вельмі спадабалася дзецям. Потым адбыўся прагляд мультфільма на беларускай мове «Пэтсан і Фіндус. Каралеўскі візіт», створанага па матывах кніг Свэна Нурдквіста пра працалюбівага фермера Пэтсана і яго сябра, гультаяватага ката Фіндуса. Тэма навядзення парадку ў сваім жыллі — вось тое, пра што яшчэ раз фільм нагадаў дзецям.

Наогул, можна прыйсці да выніку, што кнігі С. Нурдквіста і Ю. Вісландэр зусім не прайграюць мультфільмам. Бо гэтыя творы якраз такія, што найбольш падабаюцца дзецям — прыгожыя, з яркімі малюнкамі, вясёлыя, а яшчэ і павучальныя. Дзеці з вялікім задавальненнем патрымалі гэтыя кнігі ў руках, пагарталі іх, а таксама паабяцалі прыйсці з бацькамі ў бібліятэку, каб узяць іх дамоў.