Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

«Мы — грамадзяне Беларусі»

«Мы — грамадзяне Беларусі» «Мы — грамадзяне Беларусі» «Мы — грамадзяне Беларусі» «Мы — грамадзяне Беларусі»

17 Марта 2023 11:03

Количество просмотров: 203

З 13 па 16 сакавіка ў юнацкім аддзеле прайшлі мерапрыемствы ў рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі», прысвечаныя Дню Канстытуцыі.

Сустрэча са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна прашла ў юнацкім аддзеле.

Ніхто не можа звацца сапраўдным грамадзянінам краіны, калі ён не ведае традыцый, культуры, мовы свайго народа.

Студэнты «БрДУ імя А. С. Пушкіна» паказалі выдатныя веды ў гістарычнай віктарыне «Культурныя вандроўкі па Беларусі».

Яны вельмі сур’ёзна падышлі да сваёй задачы, выконвалі заданні, абмяркоўваючы кожнае пытанне супольна, успаміналі веды, набытыя падчас чарговай сесіі, а таксама не так даўно на ўроках гісторыі і грамадазнаўства ў школе.

Якасна праведзены час за пазнавальнымі віктарынамі і гульнямі дае штуршок для развіцця сваёй асобы, станаўлення яе грамадскай якасці, і ў пэўнай ступені ўсё гэта нашы госці атрымалі ў юнацкім аддзеле. Будзем радыя вітаць іх у бібліятэцы ізноў.