Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Новости

Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле

Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле

21 Февраля 2024 02:02

Количество просмотров: 63

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа. Родная мова — гэта адначасова i культура, i спадчына. Роднае слова — гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. 

Тыдзень роднай мовы ў юнацкім аддзеле праходзіў з 17 па 21 лютага. Мы вандравалі па культурных старонках Беларусі з навучэнцамі каледжа прыборабудавання, вучылі новыя словы і прыдумвалі свае загадкі ў інтэлектуальнай гульні з навучэнцамі сярэдняй школы № 3, запрашалі ў госці і даведаліся шмат новага пра творчасць і жыццё пісьменніка-земляка Анатоля Арцёмавіча Брытуна з вучнямі 7 класа сярэдняй школы № 20, ладзілі кніжныя выставы і размаўлялі па-беларуску. 

Як казаў Якуб Колас, «ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Шануйце і любіце, ведайце і карыстайцеся мовай і не страціце свайго багацця ніколі!