4 Июля 2022 10:07
Количество просмотров: 233
3 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1944 г. Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Беларусь была акупаваная гітлераўскімі войскамі каля трох гадоў. За час акупацыі гітлераўцы вынішчылі 1,5 млн чалавек і больш за 800 тыс. ваеннапалонных. На акупаванай тэрыторыі было створана 260 лагераў смерці, разбурана 209 гарадоў і раённых цэнтраў, каля 5 тыс. вёсак, 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў. 380 тыс. чалавек, у асноўным моладзь, было вывезена ў Германію. Многія з іх ніколі больш не ўбачылі роднай зямлі.
У вызваленні Беларусі асаблівае месца займае Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён», якая, паводле ацэнкі ваенных спецыялістаў, з’яўляецца лепшай па задуме і ажыццяўленню аперацыяй Другой сусветнай вайны.
Да гэтай даты ў юнацкім аддзеле экспануецца кніжная выстава «У кніжнай памяці — імгненні вайны», на якой прадстаўлены кнігі, у якіх разглядаюцца пытанні ўдзелу беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў важнейшых падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія характарызуюць агульны ўклад насельніцтва рэспублікі ў Перамогу.
Адзначаючы гэтае свята, мы не павінны забываць, якім коштам дасталося нам вызваленне:
Горем вспомним своим…
Это нужно — не мёртвым!
Это нужно — живым!