Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Аксана Спрынчан

25.07.2023

Количество просмотров: 88

Аксана Спрынчан (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by). 

Навучалася ў сярэдняй школе № 28 г. Мінска. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 г. — Беларускі Калегіум. 

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Лічыцца адным з лепшых рэдактараў у Беларусі. 

У 2000 г. пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 г. (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 г. — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце». 

Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»). 

У 2006 г. разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з’яўляецца дырэктаркай. 

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей. 

Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам. 

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928 г. н., родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г. н.) так сама паэты. Бабуля Святлана і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове. 

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянер музычных інструментаў. Дачка — Альжбэта (Альжбэта-Браніслава Малішэўская-Спрынчан); дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка».

Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Буся», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы»; у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь»; у калектыўных зборніках і інш. 

Узнагароды і прэміі:

  1. 2006 год — прэмія «Блакітны свін».

  2. 2008 год — спецыяльны прыз журы міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў».

  3. 2009 год — пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям».

  4. 2016 год — пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч». 

Выкарыстаныя крыніцы:

https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D0%A1%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1... 

Кнігі аўтара і перакладчыка для дзяцей, якія ёсць у фондзе дзіцячага і юнацкага аддзелаў нашай бібліятэкі: 

Спрынчан, А. В. Смачная кніга : [вершы, загадкі] / Аксана Спрынчан ; [мастак Вольга Максімовіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 68, [3] с.

ISBN: 978—985—02—1763—9 

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можазгатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка усім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!».

 


Спрынчан, А. В. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў : гісторыі з-пад фіялетавага парасона / Аксана Спрынчан ; [малюнкі В. Барай]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 60, [3] с.

ISBN 978—985—02—1442—3 

«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не менш цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі ды чакае вашых на адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by.


Удавічэнка, Г. 36 і 6 катоў-дэтэктываў : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Галіна Удавічэнка ; намалявала Наталка Гайда ; пераклад з украінскай [А. Малішэўскай-Спрынчан, Я. Малішэўскага і А. Спрынчан]. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 141, [2] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»).

ISBN: 978—985—7227—38—9

36 і 6 катоў — менавіта гэтулькі, не болей і не меней, хвастатых герояў Галі — ны Удавічэнкі — пасяліліся адным дажджлівым вечарам у памяшканні спадарыні Крэпавай насуперак яе жаданню. Але сэрца няўступнай гаспадыні да катоў- валацугаў прыхіліла котка-сфінкс Баранеса. Hi спадарыня Крэпава, ні яе пляменнік Стась нават уявіць сабе не маглі, чым абернецца ўварванне ў іх маленькае памяш- канне 36 дарослых і 6 маленькіх катоў.



Удавічэнка, Г. 36 і 6 катоў : вусата-хвастатая гісторыя для дзяцей / Галіна Удавічэнка ; пераклад з украінскай [А. Малішэўскай-Спрынчан, Я. Малішэўскаго, А. Спрынчан] ; намалявала Наталка Гайда. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 135 с.. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Падсерыя «Каляровы ровар»).

ISBN 978—985—7227—85—3 

36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…