Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Алесь Якимович

31.01.2024

Количество просмотров: 69

Алесь Якімовіч, Аляксандр Іванавіч Якімовіч (17 студзеня 1904, в. Чурылава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць у сялянскай сям’і — 15 студзеня 1979; Псеўданімы: А. Ч., Алесь Павадыр, А. Разак, А. Чурылавец; Крыптанімы: А. Я., А. Я-віч) — беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык.

 

Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). У cтyдэнцкiя гaды фapмipaвaлicя ягo cвeтaпoгляд i тaлeнт. Paзaм з iм зaймaлicя A. Aлeкcaндpoвiч, П. Глeбкa, П. Tpyc, a мeтoдыкy poднaй мoвы выклaдaў Якyб Koлac, якi клaпaтлiвa cтaвiўcя дa пicьмeннiкaў-пaчaткoўцaў. З 1924 года працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у сярэдняй школе г. Чыстапаля (Татарстан), затым працаваў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 года — у Чырвонай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты, пад Харкавам быў цяжка паранены (1943). Па раненні жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай (1943–1944). Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1944–1945, 1948–1954), адказным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1945–1948), літкансультантам СП БССР (1955–1960).

 

Дэбютаваў у друку ў 1923 г. (часопіс «Маладняк»). Першая кніжка «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей.

 

У апрацоўцы А. Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Таксама А. Якімовіч сааўтар «Чытанкі» для 2-га класа (з Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2-га класа «Роднае слова» (1932), кніг для чытання «Слухай — запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951).

 

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, І. Крылова, І. Тургенева, Д. Маміна-Сібірака, Л. Талстога, А. Чэхава, У. Маякоўскага, М. Горкага, К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Гайдара, М. Носава, І. Франка, М. Рыльскага, П. Тычыны, Н. Забілы, Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Г.  Мапасана і інш.

 

 

Прызнанне, узнагароды:

  • Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі
  • Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). 
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР iмя Якyбa Koлaca (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту».
  • Імем Якімовіча названа Зенькавіцкая сярэдняя школа ва Уздзенскім раёне

 

 

Выкарыстаныя крыніцы:

 

 

 

Кнігі аўтара і перакладчыка для дзяцей, якія ёсць у фондзе дзіцячага і юнацкага аддзелаў нашай бібліятэкі:

 


1. Ад крадзенага не пасыцееш : беларускія народныя казкі / апрацоўка А. Якімовіча ; укладальнік А. В. Спрынчан ; мастак М. А. Ячмянькова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 30 с. – (Я люблю чытаць).

Казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту у апрацоўцы А. Якімовіча.







2. Заклятае возера : беларускія народныя гераічныя і фантастычныя казкі / [апрацоўка А. Якімовіча ; мастак М. Селяшчук]. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 221, [2] с.

Казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту у апрацоўцы А. Якімовіча.








 

 

3. Каток — залаты лабок : беларускія народныя казкі пра жывёл / апрац. Алеся Якімовіча ; мастак Анатоль Волкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 143, [1] с.

Казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту у апрацоўцы А. Якімовіча.

 

 

4.  Курачка-рабка : беларускiя народныя казкі / у апрацоўцы А. Якімовіча ; прадмова У. Караткевіча ; мастак В. Александровіч]. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 302, [1] с.

Казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту у апрацоўцы А. Якімовіча.








 

 

5. Людзей слухай, а свой розум май : беларускія народныя бытавыя казкі / апрацоўка Алеся Якімовіча ; мастак Анатоль Волкаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 188, [3] с.

Казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту у апрацоўцы А. Якімовіча.







 

 

6. Пушкін, А. С. Казка пра залатога пеўніка : [для чытання дарослымі дзецям] / А. С. Пушкін ; [пераклад з рускай мовы А. Якімовіча ; ілюстрацыі: М. В. Максімовіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – [15] с.

ISBN: 978-985-02-1598-7

Пераклад «Казкі пра залатога пеўніка» класіка рускай літаратуры Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна зроблены Алесем Якімовічам.





 

 

7. Якімовіч, А. М. Белакрылая птушка : аповесці, вершы / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2022. – 197, [2] с. 

ISBN 978-985-01-1503-4

У новых аповесцях вядомага беларускага пісьменніка A. М. Якімовіча расказваецца пра падлеткаў, якія трапляюць у розныя драматычныя сітуацыі і годна спраўляюцца з імі. У кнігу ўключаны і новыя вершы аўтара. Для шырокага кола чытачоў.





 

 

8. Якімовіч, А. М. Загадкавы храм : [дэтэктыўная аповесць, вершы, прыпеўкі] / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2021. – 125, [2] с. 

ISBN 978-985-01-1453-0

Дзеянне аповесці адбываецца ў невялікім раённым гарадку. Прадпрымальнік Менкін пасяляецца ў будынку, які некалі быў храмам. Менкін і яго жонка Святлана адчуваюць сябе на вяршыні шчасця. Але іх радасць азмрочваецца нечаканымі падзеямі, якія неўзабаве пачынаюць адбывацца ў храме і наганяюць жах на гаспадароў. Менкін кліча на дапамогу былога дэсантніка Андрэя. Ён спадзяецца, што Андрэй дапаможа яму ў гэтую цяжкую хвіліну. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і прыпеўкі.

 

 

9. Якімовіч, А. М. Залатая дзіда; Рыжык : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. – 125 с. – (Кніжная паліца школьніка). 

ISBN: 978-985-11-0756-4

Творы рэкамендаваны для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры вучням 5-га класа.






 

 

10. Якімовіч, А. М. Каб мама ўсміхалася : апавяданні, казкі, смяшынкі / А. М. Якімовіч ; [мастак У. С. Пашчасцеў]. – Мінск : Народная асвета, 2012. – 119, [1] с.

ISBN: 978-985-03-1735-3

Хто загляне ў кніжку і прачытае яе, навучыцца вялікай мудрасці, цеплыні і дабрыні, чуласці і смеласці, чалавечай спагадлівасці, узаемавыручцы і многаму іншаму, з чым мы сустракаемся ў жыцці і без чаго не можам абысціся. Кніга адрасуецца не толькі малодшым школьнікам, але і настаўнікам, выхавацелям, бацькам — усім, каго цікавіць мастацкае слова.

 

 

11. Якімовіч, А. Казка пра смелага Вожыка / Алесь Якімовіч ; [ілюстрацыі В. Макаранкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – [23] с. – (Жывая Класіка — дзецям).

ISBN 978-985-028650

Казка для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.






 

 

12. Якімовіч, А. М.  Казкі — крыжаванкі : [для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] / Аляксей Якімовіч ; [мастак А. А. Нікіціна]. – Мінск : Народная асвета, 2020. – 55 с. – (Бібліятэка Асветыка)

ISBN: 978-985-03-3260-8

У кнігу вядомага беларускага аўтара ўвайшлі казкі з прапушчанымі словамі. Уставіць іх дзецям дапамагаюць крыжаванкі. Выконваючы разнастайныя заданні, маленькія чытачы вучацца быць уважлівымі і кемлівымі. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.


 

 

13. Якімовіч, А. М. Казкі-падказкі : [для малодшага школьнага ўзросту] / А. М. Якімовіч. – Мінск : Народная асвета, 2012. – 103, [1] c.

ISBN: 978-985-03-1734-6

У кнізе сабраны незвычайныя мастацка-навуковыя казкі. Пабудаваныя ў займальнай форме, яны падказваюць чытачам, якія правілы трэба ведаць, каб правільна карыстацца мовай. Гэтыя казкі нагадваюць загадкі.





 

 

14. Якімовіч, А. М. Калі кукавала зязюля : аповесці / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Звязда, 2013. – 205, [2] с. – (Пераходны ўзрост) 

ISBN: 978-985-7059-37-9

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцка-гістарычныя аповесці для падлеткаў і юнакоў — «Калі кукавала зязюля» і «Панскае дзіця». Выданне вучыць любіць Радзіму, шанаваць і аберагаць сваіх родных і блізкіх. Для старшага школьнага ўзросту.




 

 

15. Якімовіч, А. М. Матэматычныя казкі-падказкі : [для малодшага школьнага ўзросту] / Аляксей Якімовіч ; [мастак Т. Заяц]. – Мінск : Народная асвета, 2018. – 30 с. – (Бібліятэка Асветыка).

ISBN 978-985-03-2905-9

У кнізе, як у вучэбным дапаможніку, раскрываецца чараўніцтва матэматыкі. Разам з героямі казак вучні малодшых класаў змогуць складаць, множыць, аднімаць, вырашаць жыццёвыя задачы.


 

 

16. Якімовіч, А. М. Металічны чалавек : аповесці-казкі / А. М. Якімовіч ; [мастак А. А. Цвік]. – Мінск : Пачатковая школа, 2016. – 111 с.

ISBN 978-985-565-245-9

Аповесці-казкі Аляксея Якімовіча распавядаюць пра неверагодныя прыгоды Робата з добрым сэрцам, які шукаў сабе сяброў. Неспадзяваныя, часам небяспечныя сустрэчы са зласлівым панам Спіцай і яго памагатымі вучаць галоўнага героя знаходзіць выйсце з любых абставінаў. Выпрабаванні не толькі раскрываюць характар Робата, але і дапамагаюць яму сустрэць сапраўдных, верных сяброў. Адрасаваны дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

 

 

17. Якімовіч, А. М. Мой сябар Дон Кіхот : аповесці / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 331, [2] с. – (Бібліятэка прыгод і фантастыкі). 

ISBN — 978-985-02-1878-0

Гэта выданне ў цвёрдай вокладцы, у склад яго ўвайшлі тры аповесці: «Мой сябар Дон Кіхот», «Здраднік» і «Эльдарада просіць дапамогі». Дарэчы, апошняя аповесць уключана ў школьную праграму.





 

 

18. Якімовіч, А. М. Нязваныя госці : прыгодніцка-гістарычная аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для настрою / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2022. – 197, [2] с. 

ISBN: 978-985-01-1512-6

1461 год... На Беларусь рабілі набегі атрады крымскіх татараў. На старонках аповесці чытачы змогуць пазнаёміцца з хлапчукамі Базылём і Раманам, дзяўчынкай Марысяй, якія трапілі ў палон да татараў. Каб абараніць дзяцей, падняліся ўсе дарослыя мужчыны з навакольных вёсак.

Частку зборніка складаюць мастацкія гіпотэзы «Як узніклі фразеалагізмы». Гэта новы жанр літаратуры, які не толькі пазнаёміць чытачоў з цікавымі фразеалагізмамі, але і дазволіць ім зазірнуць у мінулае. У кнігу ўключаны самабытныя вершы пра каханне і для роздуму, вершаваная скорагаворка на ўсе літары беларускага алфавіта. Для шырокага кола чытачоў.

 

 

19. Якімовіч, А. М. Пан : аповесць і апавяданні / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2021. – 133, [2] с. 

ISBN 978-985-01-1405-1

Героі аповесці, якія прыехалі адпачываць у санаторый сустракаюцца ў лесе з Панам — міфічным гаспадаром лясоў, палёў і статкаў з казлінымі нагамі, рагамі і барадой. Гэты твор аб каханні, вернасці і здрадзе. 

Дэтэктыўныя апавяданні, змешчаныя ў зборніку, вострасюжэтныя, напісаныя на маральна-этычныя тэмы, якія хвалююць грамадства. Для шырокага кола чытачоў.



 

 

20. Якімовіч, А. М. Сакрэт Тунгускага метэарыта; Прыгоды шасцікласніка Максіма : аповесці / Алексей Якімовіч ; [маст. А. А. Арынушкін]. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 253, [2] с. – (Бібліятэка прыгод і фантастыкі). 

ISBN: 5-7880-0587-6

Назва «Сакрэт Тунгускага метэарыта» гаворыць сама за сябе. Але каб наблізіцца да разгадкі гэтай «таямніцы веку», сябрукам Антону і Васілю давялося злётаць ажно… на планету Сіз. Героі другой аповесці знаходзяць сабе прыгоды дома і ў школе, на роднай зямлі.




 

21. Якімовіч, А. М. Слёзкі Сонца : апавяданні, казкі, смяшынкі / Аляксей Якімовіч ; [мастак Л. У. Пашчасцева]. – Мінск : Народная асвета, 2014. – 93, [1] с.

ISBN 985-03-2316-7

Апавяданні, казкі (сярод іх ёсць і прытчы), смяшынкі, п'ескі, як старэйшыя сябры, раскажуць вясёлыя, пазнавальныя гісторыі пра людзей і казачных жывёл, пра значэнні слоў і матэматычныя знакі, навучаць мудрасці, дабрыні, спагадлівасці і ўзаемавыручцы — таму, без чаго ў жыцці нельга абысціся. Кніга адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

 

 

22. Якімовіч, А. М. Хітрая ліса : апавяданні, казкі / А. М. Якімовіч ; [мастак У. С. Пашчасцеў]. – Мінск : Народная асвета, 2013. – 96 с.

ISBN 978-985-03-2038-4

Апавяданні і казкі, як старэйшыя сябры, раскажуць вясёлыя, пазнавальныя гісторыі пра людзей і казачных жывёл, пра знакі прыпынку, навучаць мудрасці, дабрыні, спагадлівасці і ўзаемавыручцы — таму, без чаго ў жыцці нельга абысціся.




 

 

23. Якімовіч, А. М. Эльдарада просіць дапамогі : аповесці / Аляксей Якімовіч ; [мастак В. А. Макаранка]. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 234, [2] с. – (Бібліятэка прыгод і фантастыкі). 

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…». Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды? 





 

 

24. Якімовіч, А. М. Эльдарада просіць дапамогі : прыгодніцка-фантастычная аповесць, аповесці-казкі, вершы / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2023. – 485, [2] с. 

ISBN 978-985-01-1628-4

Змест выдання складаецца з аднайменнай прыгодніцка-фантастычнай аповесці, аповесцяўказак «Як дэтэктывы звярам дапамаглі», «Чарадзейная дудка» і вершаў.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?

У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.

 

 

25. Якімовіч, А. М. Як дзядуля ў прыметы верыў : аповесць пра школьныя гады / А. М. Якімовіч ; [мастак У. С. Пашчасцеў]. – Мінск : Народная асвета, 2012. – 79 с.

ISBN 978-985-03-1768-1

З чым мы сустракаемся ў жыцці і без чаго не можам абысціся? Без сяброўства, цеплыні і дабрыні, чуласці і смеласці, чалавечай спагадлівасці, узаемавыручкі і мудрасці. Хто загляне ў кніжку і прачытае яе, той, безумоўна, пазнае гэтыя вялікія якасці, навучыцца ім.

Кніга адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту і старэйшым.

Надрукавана ў кнізе «Як дзядуля ў прыметы верыў», выпушчанай выдавецтвам «Народная асвета» (2012 год). 

 

26. Якімовіч, А. М. Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі : казкі / Аляксей Якімовіч ; [мастак У. С. Пашчасцеў]. – Мінск : Народная асвета, 2017. – 44, [2] с. – (Бібліятэка Асветыка).

ISBN 978-985-03-2511-2

У тваіх руках — цікавая кніга. Аўтар прапануе казкі пра хлапчукоў і дзяўчынак, пра незвычайнае казачнае жыццё звяроў і птушак. Яна прынясе табе радасць адкрыццяў, стане добрым сябрам і мудрым настаўнікам.

Выпушчана выдавецтвам «Народная асвета» (2017 год).

 

 

27. Якімовіч, А. М. Я, Сямён і барабашка : аповесць-казка / А. М. Якімовіч ; [мастак У. С. Пашчасцеў]. – Мінск : Народная асвета, 2011. – 126 с.

ISBN: 978-985-03-1720-9

Вучні шостага класа Язэп і Сямён заўважаюць, што ў Язэпавай хаце пасяліўся таемны барабашка. Потым разам з ім яны трапляюць у незвычайную краіну. У гэтай краіне побач з людзьмі жывуць даўнія язычніцкія багі. Пачынаюцца фантастычныя прыгоды, якія становяцца сапраўдным выпрабаваннем для хлопчыкаў і іхняй сяброўкі Пярвушкі.


 

 

28. Якімовіч, А. Сем гісторый пра Воўка і Вожыка : апавяданні і казкі / Аляксей Якімовіч ; мастак Вольга Архіпенка. – Мінск : Пачатковая школа, 2016. – 56, [2] с.

ISBN 978-985-565-273-2

Апавяданні, казкі, як старэйшыя сябры, раскажуць вясёлыя, пазнавальныя гісторыі пра людзей і казачных жывёл, пра значэнні слоў і матэматычныя знакі, навучаць мудрасці, дабрыні, спагадлівасці і ўзаемавыручцы — таму, без чаго ў жыцці нельга абысціся.