Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Іван Мележ

18.02.2021

Количество просмотров: 373

Празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, пасмяротна), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962). Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ (1945), скончыў аспірантуру БДУ (1948), выкладчык ваеннай справы (1943 — 1945), старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ (1948 — 1950).


Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў сярэдняй школе № 1 у Хойніках, якую скончыў у 1938 г. Працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першага курса быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у 289-м палку 192-й горна-артылерыйскай дывізіі (тэрыторыя Украінскай ССР). Летам 1940 г. удзельнічаў у ваенным паходзе ў Паўночную Букавіну і Бесарабіі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Лазавой, Растовам-на-Доне. У снежні 1941 г. быў паранены. У лютым — маі 1942 г. займаўся на курсах палітсаставу Паўднёвага фронту (г. Каменск), пасля якіх працаваў літсупрацоўнікам газеты 51-й стралковай дывізіі «Красноармейская правда». 20 чэрвеня 1942 года пад Растовам быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі.


Потым жыў у Бугуруслане, выкладаў ваенную падрыхтоўку і завочна вучыўся ў Малдаўскім педагагічным інстытуце. У 1943 г. пераехаў на станцыю Сходня ў Падмаскоўі, дзе аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1943—1944 гг. выкладаў ваенную справу ў БДУ. У 1944 г. разам з універсітэтам пераехаў у Мінск. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, затым перайшоў на стацыянар (скончыў навучанне ва ўніверсітэце ў 1945 г.). У 1945—1948 гг. вучыўся ў аспірантуры пры БДУ. З мая 1945 г. па студзень 1947 г. адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». У 1948—1950 гг. — старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ. Са жніўня 1950 г. па верасень 1951 г. працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. З 1966 г. — сакратар, у 1971—1974 гг. — намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.


Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га і 8-га скліканняў (1967—1976). Быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савета Міру (1970). Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.


Книги фонда отдела литературы для детей и юношества:



Мележ, И. П. Дыхание грозы; Метели, декабрь : романы из "Полесской хроники" / Иван Мележ ; перевод с белорусского [Д. Ковалева, Т. Золотухиной ; послесловие Л. Н. Новиченко]. - Москва : Художественная литература, 1980. - 733 с.

В "Полесской хронике" И.П. Мележ (1920-1976) рассказывает об эпохе величайших социалистических преобразований в белорусской деревне - периоде коллективизации. Роман "Люди на болоте" открывает это эпическое повествование. Удостоенный Ленинской премии роман "Дыхание грозы", а также роман "Метели, декабрь" продолжают "Полесскую хронику" И. Мележа.






Мележ, І. П. Завеі, снежань : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. - 260, [2] с., [1] л. партр. - (Бібліятэка школьніка)
ISBN 978-985-02-1039-5

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).




Мележ, І. П. Завеі, снежань...; Дом пад сонцам : раман, аповесць, апавяданні / Іван Мележ. - Мінск : Юнацтва, 2001. - 268, [1] с.
ISBN 985-05-0407-2

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа Івана Мележа (1921—1976) увайшоў раман “Завеі, снежань...” — заключная частка “Палескай хронікі”, аповесць “Дом пад сонцам” пра першыя пасляваенныя гады і ававяданні “У завіруху”, “Ноччу”, “Незнаёмы” і іншыя.









Мележ, І. П. Завеі, снежань : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 238, [2] с.
ISBN 985-02-0190-8

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).





Мележ, І. П. Людзі на балоце : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ ; [аўтар прадмовы У. В. Гніламёдаў]. - Мінск : Юнацтва, 1987. - 387, [1] с. - (Школьная бібліятэка)

У рамане "Людзі на балоце (першай частцы "Палескай хронікі") расказваецца пра цяжкае і складанае жыццё палескай вёскі Курані, пра першыя гады ўсталявання новага, савецкага жыцця на Палессі, пра складаны лёс Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі. За гэты раман Івану Мележу прысуджана прэмія імя Якуба Коласа. За першыя раманы "Палескай хронікі" - "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы" - пісьменнік быў удастоены Ленінскай прэміі.




Мележ, I. П. Людзі на балоце : раман з "Палескай хронікі" / І. Мележ ; прадмова С. Андраюка. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. - 446с. - (Бiблiятэка школьнiка)
ISBN 978-985-02-1035-7

Людзі на балоце» — славуты раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921—1976), першы з цыкла «Палеская хроніка». Гісторыя кахання Васіля і Ганны, якая хвалюе не адно пакаленне чытачоў, пачынаецца якраз у той час, калі беларуская вёска перажывала страшэнны злом. Вялікія гістарычныя падзеі, прыватныя лёсы людзей пісьменнік сплятае ў цікавую і знакаваю гісторыю, сучасны беларускі эпас.







Мележ, І. П. Людзі на балоце : [раман] / Іван Мележ. - Мінск : Попурри, 2015. - 587, [2] с. - (Мая беларуская кніга)
ISBN 978-985-15-2274-9
Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" - глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады.
Раман "Людзі на балоце", які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор "лірычным раманам".

Не прачытаўшы "Людзей на балоце", сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні.




Мележ, І. П. Людзі на балоце : раман / Іван Мележ ; [рэдкалегія: Р. Барадулін і інш. ; прадмова Г. Шупенькі ; мастак В. Александровіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. - 398, [2] с., [4] л. iл. - (Бібліятэка беларускай класікі)
ISBN 5-340-00525-9

“Людзі на балоце” — выдатны раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, першы з цыкла “Палеская хроніка”. У «Палескай хроніцы» паказана ментальнасць нашага народа, яго звычаі і традыцыі, яго быт і памкненні, думы і пачуцці ў адзін з пераломных момантаў гісторыі, паказана, з якімі набыткамі людзі на болоце да яго прыйшлі, чым тыя набыткі памножылі і што старацілі. ... Раман "Людзі на балоце” лаўрэата Ленінскай прэміі Івана Мележа – адна з вяршынь беларускай літаратуры. ... Багатую галерэю мастацкіх характараў і тыпаў пісьменнік папоўніў вартымі самай пільнай увагі вобразамі, якія памагаюць сёння і будуць памагаць заўтра ўявіць сабе паўней аблічча той эпохі, што завецца Кастрычніцкай.



Мележ, І. П. Людзі на балоце : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. - 364, [2] с. - (Беларуская проза XX стагоддзя)
ISBN 985-02-0549-0

“Людзі на балоце” — выдатны раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, першы з цыкла “Палеская хроніка”. У «Палескай хроніцы» паказана ментальнасць нашага народа, яго звычаі і традыцыі, яго быт і памкненні, думы і пачуцці ў адзін з пераломных момантаў гісторыі, паказана, з якімі набыткамі людзі на болоце да яго прыйшлі, чым тыя набыткі памножылі і што старацілі.








Мележ, І. П. Подых навальніцы : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Юнацтва, 1988. - 447, [1] с., [1] л. партр. - (Школьная бібліятэка)
ISBN 5-7880-0067-Х

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман.






Мележ, І. П. Подых навальніцы : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. - 507, [2] с.
ISBN 985-02-0189-4

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).



Мележ, І. П. Подых навальніцы : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. - 477, [2] с. - (Беларуская проза ХХ стагоддзя)
ISBN 985-02-0589-Х

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).



Мележ, І. П. Подых навальніцы : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ ; [рэдкалегія: Р. Барадулін і інш]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. - 507, [2] с., [4] л. iл. - (Бібліятэка беларускай класікі)
ISBN 5-340-00758-8
Раман "Подых навальніцы” – другая частка "Палескай хронікі”, якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой.