Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Рыгор Іванавіч Барадулін

11.02.2020

Количество просмотров: 1567

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура".

Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ у Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх - газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін - дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 - ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.

Першыя вершы Рыгора Барадуліна з’явіліся ў друку ў 1953 г. (газета "Чырвоная змена"). Першы зборнік паэзіі – "Маладзік над стэпам" – выйшаў у 1959. Агулам плён працы паэта налічвае больш за 70 зборнікаў лірыкі, гумару, вершаў для дзяцей, перакладаў, кніг эсэ і ўспамінаў. Таксама пабачылі свет 23 зборнікі паэзіі перакладаў з іншых моваў. Сярод іх творы Адама Міцкевіча, Караля Вайтылу, Пушкіна, Байрана, Брэхта, Гарсія Лоркі, Яна Райніса, Шагала, Вазнясенскага, Драча, Паўлычкі. Вершы самога Рыгора Барадуліна перакладаліся на дзесяткі моваў свету.

"Паэзія Барадуліна – чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растанні з ею..." – пісаў Васіль Быкаў, з якім вельмі блізка сябраваў Барадулін. Блізкае сяброўства звязвала Барадуліна і з Уладзімірам Караткевічам. У прадстаўленым відэа Барадулін узгадвае не толькі Караткевіча, Броўку, але і распавядае пра класікаў Янку Купалу і Адама Міцкевіча. З вуснаў народнага паэта Беларусі гучаць і яго вершы.

Аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі "Маладзік над стэпам", "Неруш", "Вечалле", "Амплітуда смеласці", "Самота паломніцтва", "Евангелле ад мамы". У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў "Лісты ў Хельсінкі" з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік "Калі рукаюцца душы". У 2005 годзе ў серыі "Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе" пабачыў свет збор показак, эпіграмаў і эсэ "Дуліна ад Барадуліна".

Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лёркі, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін ёсьць таксама Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

Паэтычны цыкль Барадуліна "Шчымлівыя рамансы" паклаў на музыку Мікола Яцкоў.

Узята з http://baradulin.ru/biyagrafiya-rygora-baradulina


Rygor_Baradulin__Bosaya_zorka.jpegБарадулін, Р. Босая зорка : паэзія / Рыгор Барадулін. - Мінск : [Кнiга], 2001. - 173, [3] с. - (Скарбы беларускай літаратуры і фальклору)

ISBN 985-6605-04-0

 «Босая зорка» — новая кніга лірыкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Вечаровы роздум i ранішняе парыванне, прамаўленне да Звышняга й зямны клопат, біблейскія балады й ахвярынкі-жарынкі затуліліся пад дахам вокладкі ад золкай залевы будзёнасці.

 

Выпаў грук у грома з рук.jpgБарадулiн, Р. I. Выпаў грук у грома з рук : вершы, загадкі, лапатушкі, цвялілкі, бубнілкі, пацешкі чакаюць усмешкі! ; Р.І. Барадулін ; маст. А.Карповіч. - Мн. : Радыёла-плюс, 2009. - 159 с.

ISBN 978-985-448-073-2

У новую кнiгу народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна ўвайшлi вершы, загадкi, лапатушкi, цвялiлкi, бубнiлкi, пацешкi. Чытанка адрасуецца дзеткам, iх мамулям i татулям, бабулям i дзядулям, выхавацелькам i настаўнiкам.


 



СНЫ САСНЫ.jpgБарадулін, Р. Сны сасны : [вершы] / Рыгор Барадулін ; [укладанне А. Камоцкага ; фатаздымкі В. Грудзько]. - Мінск : Галіяфы, 2014. - [157] с. + 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM)

ISBN 978-985-7021-48-2

Кніга вершаў Рыгора Барадуліна, ілюстраваная фатаздымкамі Вадзіма Грудзька.

 

СЯБРЫНА.jpegБарадулін, Р. Сябрына : вершы / Рыгор Барадулін ; [мастак М. Пракаповіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. - 18 с. - (Нашым дзеткам)

ISBN 978-985-02-1393-8

Новая серыя кніг «Нашым дзеткам» адрасуецца самым маленькім і адкрываецца цудоўнымі вершамі для дзяцей народнага пісьменніка Беларусі Рыгора Барадуліна.


ЯК ВОУК КАЛЯДАВАУ.jpgБарадулiн, Р. Як воўк калядаваў : казкi-пераказкi i небылiчкi для Дамiнiчкi ; Р. Барадулін ; мастак М. Р. Казлоў. - Мн. : Юнацтва, 2000. - 143 с.

ISBN 985-05-0329-7

Новую кнігу народнага паэта Беларусі склалі дасціпныя і эаймальныя небылічкі і казкі-пераказкі. Згадзіцеся, нельга без усмешкі чытаць ці слухаць, як сабака спраўляў уладзіны-ўваходзіны, а воўк калядаваў, як мужык перахітрыў лісіцу і мядзведзя, чаму ваўкі не чытаюць газет. Кніга падорыць дзецям рвдасць.

 


 

САМОТА ПАЛОМНИЦТВА.jpgБарадулін, Р. Самота паломніцтва : кніга паэзіі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. - 270 с.

ISBN 5-340-00380-9

Новая кніга паэзіі Рыгора Барадуліна «Самота паломніцтва» пачынаецца аднайменнай паэмай пра Францыска Скарыну, ліра-паэмай — так арыгінальна паэт вызначыў жанр свайго твора. Лёс беларускага першадрукара паказаны як малая часціца таго багацця — згубленага або яшчэ не знойдзенага, — з якім ва ўсе часы быў духоўна багаты наш народ. Вершы і навелы, як працяг і завяршэнне кнігі, кампазіцыйна дапоўнілі згаданую паэму, хоць тэматыка іх разнастайная.
 

ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ.jpgБарадулін, Р. Трэба дома бываць часцей... : выбраныя старонкі лірыкі / Рыгор Барадулін ; [прадмова В. Быкава]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. - 352 с., 1 л. партр.

ISBN 5-340-01216-6

У аднатомнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей...» увайшлі лепшыя радкі лірыкі. Радзіма, паганскія карані беларусаў, каханне і смерць, жыццё ва ўсіх ягоных нечаканасцях, роспач і зварот да Бога — усё гэта ў паэзіі Рыгора Барадуліна.

 

КАУЧЭГ.jpgБарадулін, Р. І. Каўчэг : вершы / Рыгор Барадулін ; [укладанне В. Шніпа]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 221, [1] с. - (Беларуская паэзія XX стагоддзя)

ISBN 978-985-02-1445-4

У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг "Маладзік над стэпам", "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Адам і Ева", "Лінія перамены дат", "Вяртанне ў першы снег", "Рум", "Свята пчалы", "Абсяг", "Белая яблыня грому", "Вечалле", "Амплітуда смеласці" і інш.



 

__КАЛИ РУКАЮЦЦА ДУШЫ.jpgБарадулін, Р. Калі рукаюцца душы... : паэзія з прозай / Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў ; [рэдактар У. Лапцёнак]. - Мінск : Кніга, 2003. - 342, [1] с.

ISBN 985-6605-16-4

«Раней у мяне было тры вялікіх любові, тры сьвятыя: Бог, Мама і Быкаў. Цяпер застаўся толькі Бог...» — кажа дзядзька Рыгор. І яму верыш. Быкаў для Барадуліна быў сябрам жыцьця.…


 

ANIMA.pngБарадулін, Р. Anima / Рыгор Барадулін ; [укладальнікі і аўтары прадмовы: ксёндз Уладыслаў Завальнюк, А. Сакалоўская]. - Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2011. - 450 c., [11] л. іл.

ISBN 978-985-6652-34-2

Anima – па-латыні «душа». Душа вечная, бо яна ўдыхнута ў чалавека Усявышнім. Душа, дух, дыханне. Усё з душой жывое, без душы мёртвае. У кнізе Рыгора Барадуліна «Anima» роздум пра сутнасць жыцця, спроба сам-насам пагутарыць з Нябёсамі.