Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 (162) 59-42-29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Уладзімір Ягоўдзік

07.05.2021

Количество просмотров: 363

Уладзімір Ягоўдзік – празаік, драматург, галоўны рэдактар часопісаў “Бярозка” (1997–2003) і “Лесавік” (1995–2010). Лаўрэат Прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994), Нацыянальная літаратурная прэмія (2019). Аўтар кніг для дзяцей “Янка і Ружа, “Дзівосны карабель”, “Сем цудаў Беларусі” і інш. Заснаваў серыю аўтарскіх фотакніг “Скарбы Радзімы” (2008–2018), прысвечаных прыродзе Беларусі.


Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990—2010 рэдактар галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997—2003 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).


Напісаў для дзяцей п'есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).


Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі. Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў асобныя творы Л. Лявонава, В. Астаф'ева, Ю. Бондарава, М. Віграноўскага.



Книги фонда отдела литературы для детей и юношества:




Ягоўдзік, У. І. Выбранае : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [аўтар прадмовы Я. Брыль ; мастак Ю. Алісевіч] : Кн. 1 : . - Мінск : Выдавец М. Р. Ягоўдзік, 2005 [Апавяданні і мініяцюры]. - 349, [2] с.
ISBN 985-6691-08-7
Першую кнігу выбраных твораў У. Ягоўдзіка складаюць лепшыя творы пісьменніка, прысвечаныя беларускай прыродзе.










Ягоўдзік, У. І. Выбранае : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [мастак Ю. Алісевіч] : Кн. 2 : . - Мінск : М. Р. Ягоўдзік, 2005 [Аповесці, апавяданні і казкі]. - 348, [2] с.
ISBN 985-6691-09-5
Другую кнігу выбраных твораў У. Ягоўдзіка складаюць аповесці і апавяданні, прысвечаныя беларускай гісторыі і культуры, а таксама папулярныя сярод юных чытачоў казкі пісьменніка.












Ягоўдзік, У. І. Аповесць пра князёўну Рагнеду : [для малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [мастак Г. Раманоўская]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2015. - 30, [1] с.
ISBN 978-985-6691-47-1
У аповесці рассказваецца пра жыццё славутай полацкай князёўны Рагнеды, якая пакінула ў беларускай гісторыі незабыўны след.





Ягоўдзік, У. І. Бабуліна варта : апавяданні і аповесці-казкі / Уладзімір Ягоўдзік ; мастак Алена Лось. - Мінск : Беларусь, 1999. - 262, [1] с.
ISBN: 985-01-0068-0
Кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміра Ягоўдзіка — своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў. У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі. Завяршаюць кнігу чатыры аповесці-казкі, паводле якіх у розныя гады былі пастаўлены спектаклі на радыё і тэлебачанні, а таксама ў многіх тэатрах рэспублікі і за яе межамі.





Яговдик, В. И. Горсть ягод : рассказы о природе / В. Яговдик ; пер. с бел. В. Машкова ; худож. Ю. Алисевич. - Мн. : Яговдик, 2007. - 63 с.
ISBN: 985-6691-11-7
В книгу вошли пять сборников детской прозы в переводе на русскій язык.









Ягоўдзiк, У. I. Звярынец апошняга ледавiка / У. Ягоўдзiк ; мастак П. Татарнiкаў. - Мінск : Ягоўдзiк, 2003. - 30 с. - (Бiблiятэка часопiса "Лесавiк")
ISBN 985-6691-05-2
Гэтая кніга — Своеасаблівы працяг выдадзенай раней у "Бібліятэцы часопіса "Лесавік" кнігі "Рэха турынага рога", якая была прыхільна сустрэта шматлікімі чытачамі. Галоўнымі героямі сабраных тут апавяданняў з'яўляюцца вымерлыя некалькі тысячагоддзяў назад жывёлы — мамант, валасаты насарог, пячорны мядзведзь, велікарогі алень, пячорны леў.
Разам з тым у кнігу ўключаны апавяданні пра глушца, які і па сённяшні дзень сустракаецца ў беларускіх лясах і пушчах, а таксама пра  хахулю — таямнічую жыхарку некаторых расійскіх запаведнікаў. І глушэц, і хахуля з'яўляюцца сучаснікамі мамантаў, аднак нейкім цудам ацалелі да нашых дзён. Сёння ад нас толькі залежыць, ці ўбачаць іх жывымі наступныя пакаленні людзей.



Ягоўдзік, У. І. Кветкі дзівасілу : апавяданні, аповесці, казкі / Уладзімір Ягоўдзік ; [мастакі: Ю. Шаціла, В. Ягоўдзік]. - Мінск : Беларусь, 2018. - 398, [1] с.
ISBN 978-985-01-1244-6
У кнігу вядомага пісьменніка У. Ягоўдзіка ўвайшлі творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць таксама юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі.








Ягоўдзiк, У. I. Менеск i яго браты / У. Ягоўдзiк ; мастак I. Гардзiёнак. - Мінск : Ягоўдзiк, 2004. - 32 с.
ISBN 985-6691-06-0
Пазнавальныя апавяданні пра гісторыю і архітэктурную адметнасць самых вядомых Беларускіх гарадоў — Мінска, Полацка, Брэста, Віцебска і інш.










Ягоўдзік, Ў. І. Прыродны азбукоўнік : [для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. - Мінск : Народная асвета, 2016. - 39 с. - (Бібліятэка Асветыка)
ISBN 978-985-03-2481-8
На старонках гэтай кнігі маленькія чытачы адкрыюць для сябе ўсе літары беларускага алфавіта, пазнаёмяцца з жывёламі і раслінамі, адгадаюць цікавыя загадкі.
Адрасуецца дашкольнікам і малодшым школьнікам, а таксама бацькам, настаўнікам і выхавацелям.









Ягоўдзiк, У. I. Птушыная дарога / У. Ягоўдзiк ; маст. Ю. Струкаў. - Мінск : Ягоўдзiк, 2002. - 24 с. - (Бiблiятэка часопiса "Лесавiк")
 ISBN 985-6691-01-Х
Займальныя апавяданні пра незвычайных беларускіх птушак: авяльгу, рэмеза, попаўзня і інш.










Ягоўдзiк, У. I. Рэха турынага рога : апавяданнi / У. Ягоўдзiк ; маст. П. Татарнiкаў. - Мн. : Ягоўдзiк, 2002. - 32 с. - (Б-ка часоп. "Лесавiк")
ISBN 985-6691-02-8
Пазнавальныя апавяданні пра тура, тарпанаў і іншых дзікіх жывёл, якія зніклі з лясоў і пушчаў сучаснай Беларусі.









Ягоўдзiк, У. Сем цудаў Беларусi : Для мал. i сярэд. шк. ўзросту ; Маст. П. Татарнiкаў. - Мн. : Кавалер Паблiшэрс, 1999. - 31 с. - (Сем цудаў Беларусi)
ISBN 985-6427-20-7
Гэтая кніга адкрывае серыю літаратурна-мастацкіх выданняў з аднаіменнай назвай "Сем цудаў Беларусі". У наступных кнігах серыі - легенды пра чароўныя пацеркі - рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага краю, а таксама шмат іншага цікавага і пазнавальнага.








Ягоўдзiк, У. I. Сонейка, свяцi! : казкi : [для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] / Уладзiмiр Iванавiч Ягоўдзiк ; мастак У. П. Савіч. - Мінск : Юнацтва, 1987. — 120 с. : іл.
У даўнія-даўнія чаксы жыў-быў пан. Цяжка жылося ў яго сялянам. А яшчэ горш стала, калі цмок па просьбе пана ўкраў сонца. Каб вярнуць сонейка людзям, і выпраўляецца ў нялёгкую дарогу Яська-каваль.
У кнігу ўвайшлі яшчэ дзве казкі: "Прыгоды званочка", "Зайка, тупні ножкай!..".










Ягоўдзiк, У. I. Сонечныя пялёсткi : для малод. i сярэд. шк. узросту /  У. Ягоўдзiк ; фотазд. I. Бышнёва, С. Чарапiцы. - Мінск : Ягоўдзiк, 2003. - 31 с. - (Бiблiятэка часопiса "Лесавiк")
ISBN 985-6691-04-4
У апавяданнях расказваецца пра кожны з 12 месяцаў года. Гэтая кніга — паэтычны каляндар беларускай прыроды, якая заўсёды чаруе нас сваёй непаўторнай адметнасцю і прыгажосцю.






Ягоўдзік, У. І. У царстве Вадзяніка : апавяданні / Уладзімір Ягоўдзік ; мастак У. Жук. - Мінск : Юнацтва, 1995. - [40] с.
ISBN 5-7880-0728-3
Пісьменнік запрашае у вандроўку па царству Вадзяніка — казачнага ўладальніка рэк, азёр, балот.
У кнізе выкарыстаны народныя легенды і паданні, прысказкі і загадкі пра вывёльны свет, якія вучаць дзяцей любіць, паважаць і родную прыроду, іроднае слова.






Ягоўдзiк, У. I. Царэўна ў падземным царстве : беларускія народныя казкi са збору А. М. Афанасьева / У. Ягоўдзiк ; мастак П. Татарнiкаў. - Мінск : Полымя, 2000. - 63 с.
ISBN 985-07-0264-8
У кнізе надрукаваны беларускія народныя казкi са збору А. М. Афанасьева у перакладзе на беларускую мову.








 
Ягоўдзік, У. І. Цікаўныя выдраняты : [апавяданні / Уладзімір Ягоўдзік ; [маст. У. Жук]. - Мінск : Выдавец М. Р. Ягоўдзік , 2003. - [30] c. - (Бібліятэка часопіса "Лесавік")
ISBN 985-6691-03-6
Займальныя апавяданні пра дзікіх жывёл, якія сустракаюцца ў беларускіх лясах і пушчах.








Ягоўдзiк, У. I. Янка i Ружа: аповесць-казка : [для малодшага школьнага узросту] / Уладзiмiр Iванавiч Ягоўдзiк ; мастак У. М. Вішнеўскі. - Мінск : Юнацтва, 1993. — 118 с. : іл.
ISBN 5-7880-0412-8
У купальскую ноч летавецкія Уладар і Уладарка едуць шукаць чароўную папараць-кветку і бясследна знікаюць. На краіну насунулася страшная бяда. Балотніца ператварае хлебадайныя палі ў дрыгву. Але народны заступнік Янка памагае людзям вызваліцца ад бяды.








Серыя кніг "Скарбы Радзімы":


Ягоўдзік, У. І. Адмірал і яго каманда : кніжка пра матылькоў Беларусі ; У. І. Ягоўдзік ; фотазд. Гулеўскага і інш. ; мал. А. Лось. - Мн. : Выдавец М. Ягоўдзiк, 2008. - 11 с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 985-6691-14-1









Ягоўдзік, У. І. Беларуская восень : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш.]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. - 10, [1] с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-32-7











Ягоўдзік, У. І. Беларуская зіма : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі І. Бышнёва, М. Гулінскага, С. Чарапіцы]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. - [11] с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-34-1











Вочы зямлі : кніжка пра беларускія азёры ; фотазд. І.Бышнёва і інш. ; мал. А. Лось. - Мн. : Выдавец М. Ягоўдзiк, 2008. - 11 с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 985-6691-13-3










Ягоўдзiк, У. I. Жывая вада крыніц : для малод. і сярэд. шк. узросту / Ягоўдзiк Уладзiмiр Iванавiч ; У. Ягоўдзік. - Мн. : Бел. Дом друку, 2009. - 11 с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-19-8










Ягоўдзік, У. І. Зайцаў хлеб : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш.]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2013. - 11 с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-41-9










Ягоўдзік, У. І. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" : для мал. і сярэд. шк. узросту / Бышнеў І. фат ; У. І. Ягоўдзік ; фотазд. І. Бышнева. - Мн. : Выдавец М. Ягоўдзiк, 2009. - 11 с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-16-7









Ягоўдзік, У. І. Нацыянальны парк "Нарачанскі" : для малод. і сярэд. шк. узросту / Бышнёў І. фат ; У. І. Ягоўдзік ; фотазд. М.Гулінскага і інш. - Мн. : Ягоўдзiк, 2011. - 11с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-25-9









Ягоўдзік, У. І. Нацыянальны парк "Прыпяцкі" : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі І. Бышнёва і інш.]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2009. - 11 с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-20-4









Ягоўдзік, У. І. Начны князь : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш.]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2013. - 11 с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-40-2









Ягоўдзік, У. І. Птушкі побач з намі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2011. - 8, [3] с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-26-6










Ягоўдзік, У. І. Рыжая акрабатка : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш. ]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. - [10] с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-35-8









Ягоўдзік, У. І. Славутыя рыбаловы : для мал. і сярэд. шк. узросту / Бышнеў І. фат ; У. І. Ягоўдзік ; фотазд. І. Бышнева і інш. - Мн. : Ягоўдзiк, 2009. - 11 с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-17-4










Ягоўдзік, У. І. Сляды волатаў : для мал. і сярэд. шк. узросту / Гулінскі М. фат ; У. І. Ягоўдзік ; фотазд. М. Гулінскага і інш. - Мн. : Выдавец М. Ягоўдзiк, 2008. - 11 с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 985-6691-15-Х










Ягоўдзік, У. І. Срэбнакрылыя стужкі : для мал. і сярэд. шк. узросту / Бышнёў І. фат ; У. І. Ягоўдзік ; фотазд. І. Бышнёва і інш. - Мн. : Ягоўдзiк, 2010. - 11с. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-22-8










Ягоўдзік, У. І. Таямнічая замова : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў, М. Гулінскі, С. Чарапіца]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. - [10] с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-33-4









Ягоўдзік, У. І. У госці да мядзведзяў : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота І. Бышнёва, С. Чарапіцы, У. Ягоўдзіка]. - Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. - [10] с., уключаючы вокладку. - (Скарбы Радзімы)
ISBN 978-985-6691-31-0