Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Валерый (Валеры) Мікалаевіч Гапееў

16.02.2023

Количество просмотров: 136

Валерый (Валеры) Мікалаевіч Гапееў (нар. 6 лютага 1963 г. у п. Восава Рагачоўскага р-на Гомельскай вобласці) — беларускі пісьменнік, журналіст.

Рос у сялянскай сям’і, вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982–1984). Пасля працаваў на «Інтэграле». У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раёнкі спачатку карэспандэнтам, потым — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром да 2021 г.

Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах.

Кнігу апавяданняў для дзяцей і падлеткаў падрыхтаваў у 2001 г. Праз год яна выйшла ў выдавецтве «Юнацтва». Частка апавяданняў з гэтай кнігі пабачыла свет раней — у часопісах «Першацвет» і «Бярозка».

«Часта пытаюцца — чаму пішу ў асноўным для падлеткаў? Цяжка адказаць адным сказам. Можа і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. І ў планах на пазашкольнае чытанне — усё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера… Яшчэ цвёрда перакананы, што няма дзіцячых праблем. Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хачу данесці да чытача: і юнага, і сталага» — з інтэрв’ю Валерыя Гапеева для газеты «Заря» (11 лютага 2013 г.).

Прэміі і ўзнагароды:

2011 г. — лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» за кнігу «Пастка на рыцара»;

2016 г. — лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў»;

2017 г. — лаўрэат «Мядовай прэміі» Міколы Папекі за літаратурныя дасягненні апошніх гадоў;

2017 г. — намінант прэміі імя Ежы Гедройца (дэтэктыў «Ноч цмока»);

2017 г. — намінант прэміі «Гліняны Вялес» (дэтэктыў «Ноч цмока»);

2018 г. — лаўрэат Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» (кніга «Мая мілая ведзьма»);

2019 г. — намінант преміі імя Ежы Гедройца;

2019 г. — намінант прэміі «Гліняны Вялес»;

2021 г. — намінант прэміі імя Ежы Гедройца (кніга «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік»);

2021 г. — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Лепшы празаічны твор» за кнігу «Зніч ваўкалака»;

2022 г. — намінант прэміі імя Ежы Гедройца (кніга для дзяцей «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі»).

Выкарыстаныя крыніцы:

1) https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%80%D1%8B%D0%B9_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%93%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B5%D1%9E

2) https://www.livelib.ru/author/330220-valerij-gapeev


Кнігі аўтара для дзяцей, якія ёсць у фондзе дзіцячага і юнацкага аддзелаў нашай бібліятэкі:

Гапееў, В. М. Ведзьміна тоня : аповесць / Валерый Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 293, [1] с.











Гапееў, В. М. Жэнька — каралева мышак : гісторыі жыцця адной беларускай дзяўчынкі / Валеры Гапееў ; [мастачка Э. Ляхновіч]. – Мінск : Кнігазбор, 2021. – 110 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»).










Гапееў, В. М. Зніч ваўкалака : прыгодніцкая аповесць / Валерый Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 220, [2] с. – (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).











Гапееў, В. М. Мая мілая ведзьма : школьны раман / Валеры Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 253, [1] с. – (Пазакласнае чытанне).









Гапееў, В. М. Пастка на рыцара : Аповесць, апавяданнi / В.Гапееў ; Маст. А. Г. Званароў. – Мн. : Юнацтва, 2002. – 191с.












Гапееў, В. М. Сонечная паляна : казка / Валеры Гапееў ; мастак Марыя Міцкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 66, [5] с.











Гапееў, В. М. Урокі першага кахання : аповесці / Валерый Гапееў. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 187, [2] с. – (Пераходны ўзрост).











Гапееў, В. М. Я размалюю для цябе неба : аповесць, п'еса, апавяданні / Валеры Гапееў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 220, [2] с.