Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц

19.11.2018

Количество просмотров: 2031

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў простай сялянскай сям'i.

 У чацвёртым класе Жэня напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. У снежні 1962 года ў раённай газеце «Палеская праўда» з'явіліся першыя друкаваныя творы Яўгеніі.

У 1963 г. яна напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў «Першыя россыпы». Яе вершы друкуюцца ў раённай газеце і рэспубліканскіх выданнях. Жэня становіцца гонарам школы і сваёй “малой радзімы”.

У 1966 Яўгенія паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік «Снежныя грамніцы».

У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яна закончыла універсітэт і працуе загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і маладыя едуць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Жэня ўладкоўваецца на працу ў бібліятэку адной з воінскіх часцей. Праз год Яўгенія вяртаецца на радзіму. 14 лістапада 1972 года яна стала маці — нарадзіла сына Андрэя. З 1974 —1976 на творчай працы.

У 1974 годзе выходзіць кніга «Дзень вечаровы», за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе.

3 1976 літкансультант у рэдакцыі «Сельской газеты». З 1983 года — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

Асабістае жыццё складвалася няўдала. Пасля разводу жыла адна, выхоўвала сына, сумленна несла грамадскія нагрузкі. Творчая кар’ера, не ў прыклад асабістага жыцця, складвалася паспяхова. Я. Янішчыц — дэпутат райсавета Савецкага раёна г. Мінска, член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1978 годзе выходзіць кніга «Ясельда, у 1980 — «На беразе пляча», 1983 — «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы ў 1986.

Свае карэспандэнцыі падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка. Вершы яе змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Неман», «Молодая гвардия», «Дружба народов», «Огонек», газетах «Литературная Россия», «Литературная газета», альманаху «Поэзия», штогодніку «Дзень паэзіі», калектыўных зборніках БДУ і Гамбургскага педінстытута, у анталогіі маладой беларускай паэзіі на Украіне. 1970 год — дыпламант беларускага фестывалю творчасці маладых . Аўтар зборнікаў паэзіі «Ясельда», «Каліна зімы». Выдала кнігу выбранай лірыкі «У шуме жытняга святла».

Пісала апавяданні, выступала ў друку з артыкуламі, рэцэнзіямі. Некаторыя творы паэтэсы (у тым ліку незакончаная паэма «Галалёд») былі надрукаваны пасмяротна (Полымя. 1993. № 5).

Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. На словы паэтэсы кампазітары Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрко і інш. напісалі песні.

У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.

25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.


Yaўgeniya_Yanishchyts__Vybranae_sbornik.jpegЯнiшчыц,Яўгенiя Iосiфаўна. Выбранае / Прадм. Дз.Бугаёва ; Уклад. А.Канапелька, В.Коўтун. - Мн. : Маст. лiт., 2000. - 351с.

ISBN 985-02-0426-5

У кнігу выбранага вядомай беларускай паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Яўгеніі Янішчыц акрамя вершаў, якія друкаваліся ў зборніках «Снежныя зімы», «Каліна зімы», «Пара любові і жалю» і інш., увайшлі незавершаная паэма «Галалёд» і апавяданні.










Yaўgeniya_Yanishchyts__Pachynaetstsa_ўsjo_z_lyubvi....jpegЯнішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві... : вершы, паэмы / Яўгенія Янішчыц ; [укладанне В. Шніпа]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. - 334, [1] с. - (Беларуская паэзія XX стагоддзя)

ISBN 978-985-02-0986-3

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай. 





Yaўgeniya_Yanishchyts__Tvory_zhytstsyapis_kamentaryi_u_4_t._T._1.jpegЯўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі / Нацыянальная акадэмія навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ; [уклад.: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава]. - Мінск : Беларуская навука, 2016— Т. 1 / [рэд. тома Л. Г. Кісялёва]. - 2016. - 597, [2] с.

ISBN 978-985-08-2033-4

Змест 1-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы Я. Янішчыц, прыжыццёва апублікаваныя ў шасці паэтычных зборніках паэтэсы і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы прадстаўлены разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. Таксама ў томе чытач знойдзе ўступны біяграфічны артыкул, хроніку жыцця і творчасці, радаводы па лініі маці і бацькі, матэрыялы пра паэтэсу, пададзеныя ў храналагічным парадку, успаміны родных, суседзяў, аднакласнікаў, настаўнікаў. 



1094.jpgЯўгенія Янішчыц : творы, жыццяпіс, каментарыі / [укладальнікі: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2016— Т. 2 / [рэдактар тома Л. Г. Кісялёва ; аўтар уступнага артыкула С. Калядка]. - 2017. - 599, [1] с., [6] л. партр., факсім.

ISBN 978-985-08-2219-2

Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі; 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц (налічвае больш за 400 крыніц); прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары).