Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 (162) 59-42-29
  • brest.knigodom@gmail.com

Наши книги

Ляўчук, В. В. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай

5 Июля 2021 12:07

Количество просмотров: 42

Ляўчук, В. В. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай : казачныя гісторыі для дарослых і дзяцей / Вераніка Ляўчук ; [малюнкі аўтаркі]. - Мінск : Галіяфы, 2020. - 186, [5] с.
ISBN 978-985-7209-68-2.

За Спякотнымі балотамі, за Даўгім лесам, паблізу Возера Белага пад трыма ліпамі стаіць хацінка. Жыве тут сям'я масаў - самавітых гаспадароў і чарадзеяў. І вось аднойчы ў іх доме з'яўляецца маленькая Зай.

Яна прыйшла аднекуль здалёк, а можа, з самога неба. Яна нічога не ведае пра зямлю, пра краіну масаў, а тым больш, які ў яе чарадзейны дар. Адзіны, на каго яна можа разлічваць, - гэта мама Зорачка. І хоць тая шмат стараецца, увесь час нешта ідзе не так: то Возера Белае змялее, то сама ператворыцца ў цмока, то Вялікую Руціну раззлуе.
І што рабіць?

Мама Зорачка і маленькая Зай выпраўляюцца ў падарожжа па Рацэ Ведаў, да самога Бурштынавага мора, што ад усіх турбот ратуе. Толькі б не забыць пра дом, толькі б дар адкрыць, толькі б мама была побач.