Количество просмотров: 2334
У 2009 годзе рэдкалегія часопіса "Вясёлка" заснавала прэмію імя Васіля Віткі — дзіцячага пісьменніка, першага рэдактара часопіса "Вясёлка" (1957-1974). Лаўрэатам можа стаць аўтар верша, казкі, нарысу або малюнкаў, апублікаваных у часопісе на працягу года. Узнагарода — спецыяльны медаль з адбіткам подпісу Віткі і яго выявай і дыплом. У дзень прысуджэння прэміі цяперашні рэдактар часопіса Уладзімір Ліпскі ўручае сваю імянную прэмію дзецям, чые творы былі ўпершыню апублікаваны на старонках "Вясёлкі".
2017 — Леанід Дранько-Майсюк – за казку “Незвычайная стронга” (№ 10). Маргарыта Прохар – за казку “Коткі ў сеціве (№ 11). Уладзімір Палкоўнікаў – за афармленне твораў, змешчаных у часопісе на працягу года.
2018 — Мар’н Дукса і Генадзь Аўласенка – за лепшыя публікацыі ў 2018 годзе.
2019 — Васіль Жуковіч – за творы (№ 9, № 4) і шматгадовае сяброўства з часопісам. Наталля Таўсталес – за афармленне вокладак і твораў часопіса ў 2019 годзе.
2020 — Віктар Шніп – за казку “Пугачы”. Рыгор Бабчанка – за вершы “Вераб’і”, “Чорны кот”, “Сава”, “Кузя”, “Дзяцел”, “Каляровы матылёк” (№ 3). Анастасія Смародзіна – за мастацкае афармленне праекта года “Шахматная школка “Вясёлкі”.
2021 — Уладзімір Бабкоў – за паэтычную «Павучыную вучэльню» (№ 9, 2021). Ірына Буторына — за займальныя ўрокі любові да роднай літаратуры, мовы і краіны ў рубрыцы «Школка “Вясёлкі”» (№ 1—12, 2021).
2022 — Віктар Гардзей —за паэму «Як мядзведзі тату згубілі» (№2, 2022), Кацярына Бабок — за афармленне вокладак часопіса.