10 Сентября 2025 04:09
Количество просмотров: 163
Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, а 15 верасня — Дзень бібліятэк.
У рамках гэтых двух свят 9 верасня 2025 года супрацоўнікі дзіцячага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі правялі літаратурна-гістарычнае падарожжа «Ад літаркі да слова» у дзіцячым садку №3 г. Брэста.
На мерапрыемстве вучні старэйшай і сярэдняй груп сада пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця кнігі, правіламі карыстання кнігай і даведаліся пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну.
Дзецям быў прапанаваны майстар-клас у тэхніцы арыгамі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі ладзілі закладкі для кніг.
Напрыканцы дзяцей паклікалі наведаць дзіцячы аддзел, дзе кожны зможа выбраць кнігу па сваім інтарэсам.