26 Января 2026 04:01
Количество просмотров: 111
21 студзеня 2026 года супрацоўнікі дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі завіталі да выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп Дзіцячага садку №3 г. Брэста з мерапрыемствам «Чараўніца зіма».
Дзеці згадалі назвы зімовых месяцаў, праслухалі вершы беларускіх песняроў Я. Купалы і Я. Коласа пра чароўную зіму, казкі «Дзедава рукавічка» і «Два маразы». А яшчэ маленькія выхаванцы з задавальненне згулялі ў зімовыя народныя забавы «Замарожу» і «Рукавічка».
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы сяброўства і добрага настрою.