16.04.2019
ISBN 978-985-7140-97-8
Казкі, нібы чароўныя істоты, падарожнічаюць па свеце і час ад часу дораць камусьці дзіва. Неяк яны з цікаўнасці наведалі адзін дом - і з жыхарамі гэтага дома здарыліся сапраўдныя, хай і маленькія, прыгоды... "Дом цікаўных казак" - гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеі Ясмінска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямі мастачкі Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.