21.08.2018
ISBN 978-985-02-1821-6
У гэтых апавяданнях няма фантастыкi, там дзейнiчаюць звычайныя хлопчыкi i дзяўчынкi, iх бацькi, бабулi i дзядулi, настаўнiкi, суседзi… Ну, хiба што не заўсёды ў рэальным жыццi ёсць столькi святла, дабрынi i разумення. Таму, напэўна, i патрэбныя кнiгi, дзе ёсць своеасаблiвы маральны камертон, якi без пафасу i дыдактызму падказвае, як належыць учыняць. Вось хлопчыкi гарэзуюць, адзiн з iх парваў белую кашулю. А яму выступаць на сцэне са школьным хорам, ён салiст! Мацi, якая выхоўвае яго адна, не можа выдаткаваць грошай на яшчэ адну кашулю. Без параднага ўбору на сцэну не пусцяць. Што рабiць сябру хлопчыка, таксама харысту? Аддаць уласную кашулю, як той просiць? Цi заявiць — сам вiнаваты, цярпi? Цi пазычыць сваю старую, дзiравую вопратку? Цi вось тыповая сiтуацыя: аднакласнiца пачынае ўвесь час чапляцца да хлопца. Той не разумее, што адбываецца, хаваецца, крыўдуе. Нарэшце б’е нахабу заплечнiкам.