Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29
  • brest.knigodom@gmail.com

Архив

Гібок-Гібкоўскі А. Дом каля возера

21.08.2018

Гібок-Гібкоўскі, А. Дом каля возера : казкі / Алесь Гібок-Гібкоўскі ; [мастак В. Дударэнка]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. - 59, [4] с.

ISBN 978-985-02-1836-0

Казкi гэтага аўтара ствараюць свет рамантычны, трагiчны i вельмi беларускi. Хлопчык Толiк, напрыклад, тыповы «патраплянец» — увайшоў у дзверы ў падвале новага дому i апынуўся ў часе князя Вiценя. Што застаецца? Папярэдзiць тутэйшых пра хуткi напад крыжакоў, атрымаць медаль i вярнуцца. Аўтар вiдавочна любiць рабiць героямi творчых людзей з iх праблемамi. У адной казцы Скрыпач атрымлiвае траўму i перастае граць, яго кiдаюць сябры i карыслiвая жонка. Затое ператвараецца ў сцiплую гожую дзяўчыну рабiнка, якой ён любiў дарыць прыгожыя мелодыi. У другой казцы ў госцi да беднага Паэта патрапляе прынцэса, якая, натуральна, закахалася… А Паэт давай разважаць, цi варты ён такой дзяўчыны. Карацей, нагадвае прыпавесцi на матэрыяле рэальнага жыцця. А вось казка «Янка Глiнчык — сын ганчара» — адсылка да народных казак. Бяздзетны ганчар паводле прадказання лепiць сабе дзiцёнка з глiны, i, о, цуд! — у майстра з’яўляецца дужы i разумны сын. Вялiкi бонус для гэтых казак — цудоўнае афармленне мастака Вiталя Дударэнкi, якое вiзуалiзуе сцэны ў дэталях, як не заўсёды здольны тэкст.