Дарагія сябры, наш наступны выпуск праекта "Кнігі…без межаў!" – не зусім звычайны. Дакладней, зусім незвычайны. Ён – толькі для гурманаў!
Зацікавіліся? Тады, калі вы любіце:
- беларускую мову,
- Мінск,
- прыгоды
- і коцікаў – у далучайцеся да чытання урыўка з кнігі “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” Ганны Янкуты!
Ганна Янкута – сяброўка ката Шпрота і нашай бібліятэкі, аўтарка дзвюх кніг для дзяцей, перакладчыца з ангельскай, польскай і інш. моў кніг для дзяцей і дарослых.
Кот Шпрот разам са сваімі сябрамі даследуе містычна-дэтэктыўную гісторыю знікнення мышэй у парку Чалюскінцаў.
Малады цікавы аўтар, займальны сюжэт, цудоўная сучасная мова – вы на парозе новага адкрыцця!
Чытае настаўніца, улюбёная у беларускую мову і дзяцей, Таццяна Радомская.