4 Сентября 2024 12:09
Количество просмотров: 56
3 верасня 2024 г. у дзіцячым аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага для навучэнцаў 4 «А» класа сярэдняй школы № 3 г. Брэста прайшоў пазнавальны ўрок «Ад літаркі да слова», прысвечаны Дню беларускага пісьменства і Дню ведаў. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з піктаграмамі, ад якіх людзі прыйшлі да сучаснага алфавіту і пісьменнасці, распавялі пра кнігі, героямі якіх сталі вядомыя гістарычныя дзеячы Беларусі, сярод якіх Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі, Францыск Скарына і іншыя. Завяршылася сустрэча знаёмствам з тэматычнай кніжнай выставай.