4 Ноября 2024 02:11
Количество просмотров: 129
30 кастрычніка 2024 г. адбылася чарговая сустрэча супрацоўнікаў дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі з выхаванцамі старэйшай і сярэдняй груп дзіцячага сада № 3 г. Брэста. Расказалі дзеткам пра беларускія народныя казкі, пазнаёміліся з новай — прачыталі ўслых «Зайкаву хатку», паглядзелі мультфільм па матывах казкі «Піліпка-сынок», пагулялі ў гульню і ўсе разам зрабілі зайчыкаў у тэхніцы арыгамі.
Народныя казкі вучаць дзяцей дабрыні, сяброўству, каханню да сям'і, павазе да старэйшых, а таксама асновам маралі і чалавечым каштоўнасцям. Яны развіваюць высакароднасць душы і чуласць да чужога няшчасця. Казкі перадаюць мудрасць продкаў і каштоўнасці, якія існуюць на роднай зямлі стагоддзямі. Чытанне народных казак дапамагае дзіцяці спазнаваць свет, суперажываць казачным героям і засвойваць жыццёвыя ўрокі.