4 Сентября 2023 02:09
Количество просмотров: 353
2 верасня ў юнацкім аддзеле адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства.
У госці завіталі вучні 7-х класаў Гімназіі № 4 г. Брэста. Пасля віншаванняў з Днём ведаў пагутарылі аб гісторыі і традыцыях святкавання Дня беларускага пісьменства, успомнілі беларускіх першадрукароў і класікаў беларускай літаратуры. Дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
Юныя чытачы змаглі ўзгадаць творы, іх герояў і асноўныя падзеі з кніг, адказаўшы на пытанні квэста. Справіцца з складанымі (і не вельмі) заданнямі ўдзельнікам дапамагаў смартфон і, канешне, іх веды са школьнай праграмы.
Спадзяемся, што такі пачатак навучальнага года дасць зарад пазітыўных эмоцый яшчэ на доўгі час.