28 Апреля 2021 05:04
Количество просмотров: 983
«Хатнія жывёлы — свет вакол нас» — на такую тэму 27 красавіка 2021 г. у яслях-садзе № 3 г. Брэста адбылася сустрэча сярэдняй групы садка з супрацоўнікам аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Ліанай Рыбаковай. Дзеці паглядзелі прыгожыя і цікавыя кнігі на беларускай мове пра хатніх жывёл: А. Стэльмах «Павучок Славік», У. Бубен «Марцін і кацяня», У. Паўлаў «Радзімкі», а таксама ўжо ўпадабаныя кнігі С. Нурдквіста і Ю. Вісландэр пра Пэтсана, Фіндуса і Маму Му.
Адбылася размова пра хатніх жывёл, пра іх карысць для чалавека, а таксама пра тое, што ўсё жывое патрабуе клопату і добрых адносін да сябе. Дзеці расказалі пра сваіх гадаванцаў, якія жывуць у іх дома і як яны іх даглядаюць.
Потым дзеткі трохі парухаліся ў час беларускай народнай гульні «У гусі», дзе «гусям» давялося ўцякаць ад «ваўка».
Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільм «Хайдзі», зняты па матывах знакамітага твора швейцарскай пісьменніцы Яганы Шпіры і перакладзены на беларускую мову. Ён вызваў цікавасць у маленькіх гледачоў тым, что галоўнымі героямі былі козы і маленькі хлопчык, які выконваў цяжкую і часам небяспечную працу пастушка ў гарах.
Да новых сустрэч!