17 Марта 2023 11:03
Количество просмотров: 360
З 13 па 16 сакавіка ў юнацкім аддзеле прайшлі мерапрыемствы ў рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі», прысвечаныя Дню Канстытуцыі.
Сустрэча са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна прашла ў юнацкім аддзеле.
Ніхто не можа звацца сапраўдным грамадзянінам краіны, калі ён не ведае традыцый, культуры, мовы свайго народа.
Студэнты «БрДУ імя А. С. Пушкіна» паказалі выдатныя веды ў гістарычнай віктарыне «Культурныя вандроўкі па Беларусі».
Яны вельмі сур’ёзна падышлі да сваёй задачы, выконвалі заданні, абмяркоўваючы кожнае пытанне супольна, успаміналі веды, набытыя падчас чарговай сесіі, а таксама не так даўно на ўроках гісторыі і грамадазнаўства ў школе.
Якасна праведзены час за пазнавальнымі віктарынамі і гульнямі дае штуршок для развіцця сваёй асобы, станаўлення яе грамадскай якасці, і ў пэўнай ступені ўсё гэта нашы госці атрымалі ў юнацкім аддзеле. Будзем радыя вітаць іх у бібліятэцы ізноў.