10 Апреля 2024 09:04
Количество просмотров: 265
9 красавіка 2024 г. супрацоўнікі дзіцячага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкагка зладзілі сустрэчу з выхаванцамі малодшай і старэйшай груп дзіцячага сада № 3 г. Брэста (на базе сада).
Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым фальклор і народныя гульні. Знаёмства з імі дапамагае выхаванню патрыятызму, любові да малой радзімы і ўсяго таго, што нас акружае. Падчас мерапрыемства дзеткі пазнаёміліся з беларускімі легендамі і паданнямі, прыказкамі і прымаўкамі, навучыліся гуляць ў гульню «Буслік», а потым зрабілі птушку — сімвал Беларусі — у тэхніцы арыгамі.