26 Февраля 2024 09:02
Количество просмотров: 367
26 лютага 2024 года супрацоўнікі дзіцячага аддзела правялі гутарку «Сказаў як звязаў» у ДУА «Сярэдняя школа № 13 імя У. І. Хована. Мерапрыемства прайшло ў рамках праектаў «Школа успешного чтения» і Нядзелі беларускай мовы і літаратуры. З вучнямі 2 класа гаварылі пра беларускія прыказкі і прымаўкі.
Мудрае, трапнае слова — гэта душа нашага народа. Дзеці ўспаміналі прыказкі і прымаўкі на розныя тэмы. Дарэчы, з твораў вуснай народнай творчасці прыпомніліся яшчэ загадкі, лічылкі і хуткапрамаўлянкі. Гэтыя кароткія моўныя выразы не ўжываюцца намі кожны дзень, аднак карыстанне імі ўзбагачае мову, робіць яе вобразнай і паэтычнай.
Каштоўнасць кароткага фальклорнага жанру ў тым, што гэтыя творы лёгка чытаюцца, хутка запамінаюцца і прыходзяць на памяць тады, калі трэба коратка сказаць нешта важнае. Да такога меркавання прыйшлі вучні. Ім спадабалася гутарка, таму ўсе яны з цікавасцю пачалі разглядаці і чытаць беларускія кнігі, якія ім прынеслі супрацоўнікі бібліятэкі.
Любіце і даражыце сваёй роднай мовай і Спадчынай!