1 Февраля 2023 10:02
Количество просмотров: 475
30 студзеня адбылася чарговая сустрэча з дзеткамі старэйшай групы ГУДА «Діцячы сад № 3». Акрамя дзяцей і выхавацеля, нас сустрэла загадчыца дзіцячага садка № 3 Анжаліка Генадзеўна Антанюк.
Деці пачулі і пазнаёміліся са словамі , якія валодаюць неверагоднай сілай: калі ласка, прабачце, дзякуй і т. д.. Гэтыя словы здольныя пераконваць людзей і адчыняць закрытыя дзверы. Яны дапамагаюць у любой справе і ствараюць добрае ўражанне пра таго, хто штодня карыстаецца імі. Такім цудадзейным словам, якімі поўніцца беларуская мова, прысвечана кніжка С. В. Зелянко «Этыкет па-беларуску». Пасля знаёмства з гэтай цудоўнай кнігай усе разам адгадвалі крыжаванку, гулялі ў словы, гарталі новыя кнігі.
Размаўляць па-беларуску — гэта заўсёды весела і цікава!