11 Мая 2022 11:05
Количество просмотров: 595
10 мая 2022 г., у дзень нараджэння пісьменніка Янкі Маўра, у юнацкім аддзеле адбыўся незвычайны ўрок беларускай літаратуры. Ён быў прысвечаны творчасці аўтара, якога называюць беларускім Жулям Вернам.
Вучням 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Брэста» быў прапанаваны квэст па аповесці «Палескія рабінзоны». У віртуальным падарожжы дзеці імкнуліся пераадолець усе цяжкасці, з якімі ў свой час спраўляліся на востраве галоўныя героі Мірон з Віктарам. Дапамагло ім добрае веданне тэксту.
Дзеці пераканаліся: калі побач з табою сапраўдны сябар, любыя складанасці можна перамагчы.