16 Июня 2024 04:06
Количество просмотров: 174
Сустрэча клуба для чытаючых падлеткаў «КЛЮЧ», якая адбылася 16 чэрвеня ў юнацкім адзеле, была прысвечана творам беларускіх аўтараў.
Удзельнікі клуба падзяліліся сваімі уражаннямі наконт прачытаных апавяданняў, сярод якіх былі п’еса-казка «Лятавіцы» З. Дудзюк, раман I. Мележа «Людзі на балоце», апавяданне М. Лупсякова «Мэры Кэт», авантурны раман для дзяцей нямецкага празаіка і паэта Э. Кэстнэра «Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты», фантастычная аповесць Г. Пярун «Закаханы скідзень» і іншыя цікавыя творы. На прыканцы сустрэчы кожны з удзельнікаў загадаў па некалькі незвычайных слоў і дыялектаў. Сустрэча прайшла ў атмасферы сяброўства і добрага настрою.