Цветовая схема: C C C C
Размер шрифта: A A A
Изображения:
  • 224016, г. Брест, ул. Куйбышева,32
  • +375 162 59 42 29

Новости

Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле

Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле

23 Февраля 2026 04:02

Количество просмотров: 61

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнага народа, і мы — беларусы не выключэнне.

Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі.

Традыцыйна, на працягу ўсяго тыдня праводзілася акцыя «Кніжнае канфеці». Пад дэвізам «Паспрабуйце смак беларускіх кніг» кожны чытач атрымліваў бібліяцукерку. Маленькія чытачы адгадвалі загадкі і правяралі сваё веданне беларускай мовы.

18 лютага ў дзіцячым садку №3 г. Брэста супрацоўнікі бібліятэкі правялі літаратурную гульню «Мая родная мова». Дзеці ўспаміналі беларускія ветлівыя словы, якія валодаюць неверагоднай сілай, слухалі вершы, казкi на роднай мове, а таксама пазнаёміліся з беларускімі кнігамі і часопісам «Вясёлка».

З мерапрыемствам «У госці да беларускай казкі» 19 лютага супрацоўнікі аддзела завіталі ў дзіцячы сад № 24 г. Брэста. Падчас мультымедыйнай прэзентацыі дзеці адправіліся ў чароўную вандроўку, дзе ажылі любімыя персанажы, якія знаёмяць дзяцей з багатай спадчынай беларускай літаратуры, вучаць дабрыні, смеласці і ўзаемавыручцы.

Дзяцінства — самы спрыяльны перыяд для далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры і фарміравання павагі да роднай мовы.