22 Октября 2020 02:10
Количество просмотров: 1438
Кніга — крыніца ведаў! Як многа цікавага і неверагоднага можна даведацца з кніг: пра каханне, шчасце, далёкія краіны. А энцыклапедыі і слоўнікі адкажуць на любое, нават самае складанае пытанне. Не так ужо і важна, што кожны з нас любіць, якому жанру аддае перавагу. Галоўнае — гэта чытаць і атрымліваць асалоду ад новых ведаў.
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» спецыялізуецца на выпуску ўніверсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, рознага роду даведнікаў і слоўнікаў, вучэбнай, дзіцячай і навукова-папулярнай літаратуры. Місія выдавецтва — прасоўванне сучасных ведаў і дасягненняў, захаванне ўнікальных гістарычных традыцый і культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь шляхам прадастаўлення дакладнай, рэгулярна абнаўляемай інфармацыі.
19 кастрычніка ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага вучні 11 «А» класа СШ № 13 імя В. І. Хована пазнаёміліся з кнігамі з гэтай серыі, якія несумненна могуць стаць выдатнай крыніцай інфармацыі па самых розных галінах ведаў.
Па заканчэнні кніжнага агляду ў чытальнай зале дзяўчынкі з азартам паглыбіліся ў магію кніжнага свету, гуляючы ў «Кнігаполію» — атмасферную настольную гульню, створаную знакамітай беларускай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска. «Кнігаполія» не патрабуе спецыяльных ведаў, стварае тэмы для кніжных гутарак, выхоўвае любоў да чытання і дазваляе дзецям адчуць сябе сапраўднымі кніжнымі калекцыянерамі.
бібліятэкар I кат. аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва
Кантактны тэлефон: +375 162 59 42 29