8 Сентября 2023 04:09
Количество просмотров: 483
Брэсцкая абласная бібліятэка далучылася да Міжнароднай акцыі «Чытаем беларускія кнігі», арганізаванай цэнтралізаванай сістэмай дзіцячых бібліятэк г. Мінска і прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства.
Лепшы чытач дзіцячага аддзела (па выніках 2022 года) Уладзіслаў Бойка прачытаў верш «Няма даражэйшай зямлі» беларускага пісьменніка, нашага земляка Васіля Жуковіча.
Уладзіславу 7 гадоў, ён вучыцца ў 2 класе гімназіі № 2 г. Брэста. Ён актыўны і дапытлівы хлопчык, чытае творы сучасных замежных аўтараў, любіць жывёл (дома ва Уладзіслава жывуць сабака, хамячок, чарапаха і рыбкі). У вольны час вывучае англійскую мову, а яшчэ гуляе ў шахматы — нават атрымаў Дыплом I ступені за перамогу ў шахматным турніры!
Падрымайце Уладзслава праглядам!