22 Февраля 2022 08:02
Количество просмотров: 724
21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце Дзень роднай мовы. Свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999 г. для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці.
Да гэтай падзеі ў юнацкім аддзеле падрыхтавана выстава «Слоўнікі — скарбніца мовы». Менавіта яны з’яўляюцца найважнейшым спосабам апісання моўных рэсурсаў. На выставе прадстаўлена вялікая колькасць слоўнікаў — ад арфаграфічных да слоўнікаў сінонімаў, фразеалагізмаў, эпітэтаў… У іх не толькі фіксуецца і апісваецца лексіка мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.
Многія навукоўцы, грамадскія дзеячы, пісьменнікі шанавалі даведнікі, звярталіся да іх і чыталі як захапляльную літаратуру. «…словарь — это вся вселенная в алфавитном порядке», — так казаў класік французскай літаратуры Анатоль Франс.
Запрашаем наведаць выставу, што будзе дэманстравацца на працягу двух тыдняў. Пагартайце слоўнікі і вы далучыцеся да культурнай спадчыны продкаў, зафіксаванай у трапных словах і выразах народнай гаворкі, афарызмах пісьменнікаў.