29 Мая 2024 05:05
Количество просмотров: 110
Творы, якія ўвайшлі ў зборнік, даўно сталі класікай айчыннай літаратуры. Усе іх аб’ядноўвае тэма дзяцінства. Дзеянне аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб» aдбывaeццa ў былoй Зaxoдняй Бeлapyci, якaя ў 1921 гoдзe трапіла пaд yлaдy Пoльшчы. Лёс Даніка ў многім адлюстроўвае лёс самога пісьменніка, яго дзяцінства і вучобу ў школе. У значнай ступені аўтабіяграфічная аповесць Івана Навуменкі «Дзяцінства» пераносіць нас у перадваенны час і расказвае пра жыццё местачковага хлапчука Васіля Войціка. Сюжэт аповесці Mixacя Cтpaльцoвa «Aдзiн лaпaць, aдзiн чyнь» таксама шмaт y чым перагукваецца з лёсам самога аўтара. Яго герой — хлопчык Іванка — з пакалення дзяцей вайны, якая толькі што закончылася, але на сэрцы кожнага з герояў твора пакінула свой чорны след.