16 Июля 2024 08:07
Количество просмотров: 84
У зборнік апавяданняў дзіцячай пісьменніцы Тамары Бунты ўвайшло дзевяць апавяданняў. Аўтар дасціпна і з гумарам апісвае, як героі — сучасныя дзяўчынкі і хлопчыкі, такія ж, як і нашы маленькія чытачы, — трапляюць у розныя сітуацыі, якія здараюцца з імі ў школе і дома. Дзеці радуюцца і крыўдзяцца, губляюць, шукаюць і знаходзяць, пазнаюць новае і здабываюць свае першыя крупнікі жыццёвай мудрасці праз звычайныя штодзённыя справы.
Прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.