8 Августа 2023 05:08
Количество просмотров: 238
У дзівосным «Доміку добрай казкі» Вікторыі Карась — месцы, дзе жывуць шчырасць і дабрыня, захапленне і надзея, сяброўства і шчасце, — цёпла і ўтульна, як у матуліных абдымках.
Пяць чароўных гісторый для дзяцей і дарослых дзяцей (абавязкова неверагодных летуценнікаў і фантазёраў), ветліва чакаюць, каб, як цёпленькай коўдрай, укрыць чытачоў сапраўдным чараўніцтвам. Няхай цуд жыве ў кожным сэрцы!