30 Ноября 2023 08:11
Количество просмотров: 191
“Адна на два сузор’і зорка” – першае кніжнае выданне С.Савіцкай на беларускай мове. Пераклад з рускай мовы ажыццявілі літаратары Беларусі: Міхась Сліва (пераклаў большасць твораў), Марыя Лябедзько, Тамара Бярэзіна, Яна Явіч, Ганна Атрошчанка, Галіна Рагавая, Анатоль Мазгоў, Надзея Акушка і Наталля Сляднева, якая і арганізавала працу перакладчыцкага калектыву. А вось мастацкае афармленне кнігі зрабіла сама аўтар – Святлана Савіцкая.
Апавяданні, якія склалі зборнік, уяўляюць сабой рэалістычныя жыццёвыя сюжэты. З высокім літаратурным майстэрствам раскрываецца лёс падлеткаў, якія ўступаюць у адказнае дарослае жыццё, а там, як вядома, з аднаго боку, шмат спакус, а з другога – ёсць сумленне і гонар, выпрацаваныя маральнымі традыцыямі народа. Пераадольваючы цяжкасці і набываючы вопыт, юнакі і дзяўчаты робяць першыя крокі ў дарослым жыцці. Хтосьці з іх марыць стварыць мультыплікацыю, нехта вучыць мову дэльфінаў, некаторыя ствараюць свае сайты ў інтэрнэце, многія прысвячаюць свой час каханаму чалавеку, служэнню людзям і Радзіме. У канчатковым выніку кожны юнак і дзяўчына перамагае на шляху да свайго месца ў грамадстве.