20 Августа 2024 08:08
Количество просмотров: 72
У чарговую кнігу серыі «Бібліятэка пачатковай школы» ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя порам года. У кожнай пары-свае колеры, свае асаблівасці, свае хараство і незвычайнасць. Таму невыпадкова, што побач з вершамі і апавяданнямі, змешчанымі ў зборніку, суседнічаюць казкі: той, хто па-сапраўднаму любіць родную прыроду, можа ўбачыць у ёй нямала дзівоснага і казачнага.
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.