21 Февраля 2023 02:02
Количество просмотров: 427
20 студзеня супрацоўнікі дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі адкрылі цыкл сустрэч пад назвай «Я ганаруся!» з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Брэста», накіраваны на знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з нашай краінай: мовай, культурай, гісторыяй, гарадамі і мястэчкамі, славутымі людзьмі.
Пры дапамозе кнігі Вольгі Ванінай «Краіна, у якой жыву» дзеткі пазнаёміліся з прыродай Беларусі, важнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі мясцінамі, гербамі сталіцы і абласных цэнтраў. Паразважалі над важнасцю штодзённай працы і захаванні народных традыцый.
Дзеці з задавальненнем пагулялі ў народныя гульні «Рак і грак», «Ручаёк», размалявалі сцяг Беларусі, пагарталі кнігі з фонду аддзела.
Дзякуем намесніку загадчыка дзіцячага сада Антанюк Анжаліцы Генадзеўне за супрацоўніцтва і арганізацыю сустрэчы. Такія сустрэчы дапамагаюсь выхоўваць пачуццё патрыятызму, гонару за родную краіну, паважлівыя адносіны да яе гісторыі і традыцый.