21 Февраля 2023 02:02
Количество просмотров: 378
20 лютага ў юнацкім аддзеле абласной бібліятэкі стартаваў тыдзень роднай мовы.
Віктарына «Сваімі словамі» для навучэнцаў 7 «В» класа гімназіі №1 г. Брэста імя абаронцаў Брэсцкай крэпасці паказала глыбокія веды роднай мовы і літаратуры гімназістамі, а таксама іх згуртаванасць і знаходлівасць. Адна з каманд аказалася мацнейшай за іншыя і за перамогу была адзначана Сертыфікатам.
Інтэлектуальная гульня «Культурныя вандроўкі» для навучэнцаў 9-х і 10-х класаў сярэдняй школы №3 г. Брэста дапамагла гульцам паглыбіць свае веды пра народную культуру і традыцыі беларускага народа, а спроба размаўляць на працягу гадзіны па-беларуску аказалася вельмі ўдалай.
Перад гасцямі аддзела на працягу тыдня разгорнута выстава літаратуры «Сэрцам роднага слова краніся», прысвечаная Дню роднай мовы. На ёй можна ўбачыць выданні ў дапамогу вывучэння беларускай мовы, слоўнікі і матэрыялы для падрыхтоўкі да экзаменаў, а таксама цікавыя выданні класікаў беларускай літаратуры, зборнікі твораў па школьнай праграме, перакладныя выданні.
Тыдзень роднай мовы толькі пачынаецца і ў нас запланавана яшчэ шмат карысных і вясёлых мерапрыемстваў. Чакаем усіх зацікаўленых у юнацкім аддзеле.