22 Февраля 2023 10:02
Количество просмотров: 511
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы, які быў заснаваны па ініцыятыве ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Юнацкі аддзел абласной бібліяткі далучыўся да свята і сёння ў віктарыне «Сваімі словамі» прымалі ўдзел вучні 6-га класа гімназіі №1 г. Брэста імя абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Барацьба ішла паміж 3-х каманд. Мацнейшая каманда-пераможца была адзначана Сертыфікатам за глыбокія веды роднай мовы, беларускіх пісьменнікаў, а таксама за знаходлівасць і згуртаванасць.
Навучэнцы Брэсцкага каледжа лёгкай прамысловасці даведаліся аб гісторыі свята, пагаварылі на беларускай мове, а таксама знайшлі для сябе карысныя выданні для вывучэння роднай мовы і літаратуры. У віктарыне адказвалі актыўна і хутка.
Спадзяемся, што нашы мерапрыемствы спадабаліся гасцям, а мы і далей будзем імкнуцца быць для вас карыснымі.