21 Февраля 2025 10:02
Количество просмотров: 411
У юнацкім аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі працягваюцца мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы. 20 лютага 2025 г. для навучэнцаў каледжа транспарта і сэрвіса адбыўся пазнавальны час «Святочны калейдаскоп: святы і традыцыі нашай краіны». Бібліятэкары падзяліліся ведамі пра традыцыі калядавання на беларускіх землях, распавялі пра правілы прыгатавання куцці, якая з'яўляецца важным элементам калядных святкаванняў, узгадалі традыцыі веснавых карагодаў, а таксама асноўныя традыцыі святкавання Купалля і Пакроў.
Акрамя таго, госці чыталі вершы на роднай мове, здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, адказвалі на пытанні віктарыны і нават крыху паваражылі на будучае шчасце.
Запрашаем усіх жадаючых далучацца да мерапрыемстваў юнацкага аддзела і далей!